Абнаўленне Дошкі гонару БДУ

Доска почета БГУ
Доска почета БГУ

Абнаўленне Дошкі гонару БДУ адбылося 23 лютага каля галоўнага корпуса.

Ва ўрачыстай цырымоніі пры­нялі ўдзел рэктар БДУ ака­дэмік Сяргей Абламейка, прад­стаўнікі адміністрацыі, фа­куль­­тэтаў, выкладчыкі і студэнты.

Ректор БГУ

Рэктар БДУ ака­дэмік Сяргей Абламейка

Ужо шэсць гадоў на Дошку го­нару заносяцца імёны і фатаграфіі супрацоўнікаў і навучэнцаў БДУ. Сёлета ўшанаваны 32 супрацоўнікі і 32 навучэнцы за заслугі і да­сягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці па выніках 2015 г.

ph_720373

Улад Макарэвіч

У асноўным, навучэнцы, якія трапляюць на Дошку гонару, – гэта студэнты апошніх (4–5 курсаў). Аднак ёсць і выключэнні. Напрыклад, Улад Макарэвіч, студэнт 3 курса спецыяльнасці эканамічная інфар­матыка з эканамічнага факультэта. Улад адзначаны за актыўны ўдзел у жыцці і факультэта і ўні­версітэта. Яшчэ ён добра вучыцца: сярэдні бал 9,8. Ён прызнаецца, што вучоба ў БДУ – гэта цікава.

У цэлым, вучоба ў БДУ мне падабаецца, і я зрабіў правільны выбар, калі паступаў сюды. Яна дае магчымасці як у грамадскай, так і ў навуковай дзей­насці. Разумею, што адкрываю для сябе нешта новае з розных бакоў. Напрыклад, у навуцы я зацікавіўся тэмай інфармацыйнай бяспекі банкаўскіх сістэм. У будучыні быў бы рады працаваць як эканамістам, так і ў сферы ІТ-тэхналогій.

Студэнт таксама падзяліўся сваімі пачуццямі ад навіны.

Калі ты на Дошцы гонару, то гэта значнае дасягненне. Я памятаю, што калі толькі прыйшоў падаваць дакументы ў БДУ, убачыў Дошку гонару і адразу сказаў маме, што абяцаю з’явіцца на ёй. Цяпер новае становішча мяне абавязвае. Ты робішся прыкладам для пераймання. І для абітурыентаў, якія прыйдуць паступаць і ўбачаць цябе. Даведаюцца, чым ты займа­ешся, і захочуць таксама, а можа, нават зрабіць больш.

Улад пажадаў усім студэнтам поспехаў у іх пачынаннях.

Галоўнае, каб вашыя мары спраўджваліся. Бо калі ты сабе паставіў мэту, то трэба ісці да яе. Не азіраючыся ні на якія няўдачы.

Сярод супрацоўнікаў БДУ, якія трапілі ў гэтым годзе на Дошку гонару, ёсць дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў, старшыя выкладчыкі.

Читайте также:

%d такие блоггеры, как: